Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-бачыла:алесь-бачыла-цябе-мы-назвалі-радзімай

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Бачыла — Цябе мы назвалі Радзімай

Дзе рэчкай, дзе борам, дзе лугам
Ты вабіш сабою здаля,
Зямля між Дняпром і між Бугам,
Спрадвечная наша зямля.

Цябе мы назвалі Радзімай
Не годам раней, не двума,
Не годам-двума прынялі мы
Тваё дарагое імя.

З тых дзён і па сёння прадвеснем
Па нівах і ціхіх гаях
Гучыць твая звонкая песня,
Пявучая мова твая.

І нам нездарма аддавалі,
Як скарб запаветны зямлі,
Каб мы − праз вякі шанавалі,
Каб мы − праз вякі бераглі.

Калі ж гэты скарб чужаніца
Панішчыць захоча ў агні,
Каму ж, як не нам, заступіцца,
Каму ж, як не нам, бараніць.

Табе прысягалі ў жыцці мы,
За вернасць пад кулі ішлі
Мы самі цябе, як Радзіму,
У сэрцы свае прынялі.

Шырокімі нівай і лугам
Пад сонцам цвіці ж, як цвіла,
Зямля між Дняпром і між Бугам,
Любімая наша зямля.

Падобныя старонкі

творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-цябе-мы-назвалі-радзімай.1755963661.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki