~~META: title = Алесь Бачыла — Цябе мы назвалі Радзімай &keywords = зямля, годам, скарб, вякі, прынялі, лугам, бугам, дняпром &abstract = Верш Алеся Бачылы "Цябе мы назвалі Радзімай" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бачыла — Цябе мы назвалі Радзімай ====== Дзе рэчкай, дзе борам, дзе лугам\\ Ты вабіш сабою здаля,\\ Зямля між Дняпром і між Бугам,\\ Спрадвечная наша зямля.\\ \\ Цябе мы назвалі Радзімай\\ Не годам раней, не двума,\\ Не годам-двума прынялі мы\\ Тваё дарагое імя.\\ \\ З тых дзён і па сёння прадвеснем\\ Па нівах і ціхіх гаях\\ Гучыць твая звонкая песня,\\ Пявучая мова твая.\\ \\ І нам нездарма аддавалі,\\ Як скарб запаветны зямлі,\\ Каб мы − праз вякі шанавалі,\\ Каб мы − праз вякі бераглі.\\ \\ Калі ж гэты скарб чужаніца\\ Панішчыць захоча ў агні,\\ Каму ж, як не нам, заступіцца,\\ Каму ж, як не нам, бараніць.\\ \\ Табе прысягалі ў жыцці мы,\\ За вернасць пад кулі ішлі\\ Мы самі цябе, як Радзіму,\\ У сэрцы свае прынялі.\\ \\ Шырокімі нівай і лугам\\ Пад сонцам цвіці ж, як цвіла,\\ Зямля між Дняпром і між Бугам,\\ Любімая наша зямля. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]] * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]]