Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-бачыла:алесь-бачыла-упарты-стась

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Бачыла — Упарты Стась

Кепскі нораў – горш прастуды…
Знаравіўся раптам Стась.
Клічуць есці – ён:
– Не буду!..
– Дык хоць з грушы долу злазь.
– Не жадаю долу лезці! –
I… уверх сукоў на пяць.
– Дык скажы: няўжо ж і есці
аж на грушу падаваць? –
ушчувае сына маці.
Просіць злезці меншы брацік.
Стась і вокам не міргне –
а мармыча «не» і «не».
Дзе ж такому хто ўнаровіць!
Дый навошта наравіць?
Лепш яго на ўласным слове
нам адразу падлавіць.
– Не адхопіш новай двойкі?
Не пачнеш у школе бойкі?
Не ўцячэш з урока спеваў?
Не палезеш больш на дрэва?
Не напішаш на сцяне?
Ён на ўсё адказваў «не!».
Дзіва стала з чалавекам –
не пазнаць былога «неку».
Ані двоек,
ані боек,
шыбы цэлыя ў акне,
сцены чысценькія…
Во як
памагло адмоўе «не».

Падобныя старонкі

  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-колькі-кот-набіў-пасуды
  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-мама
  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-наказ-маці
  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-матчына-мова
  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая
творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-упарты-стась.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki