~~META: title = Алесь Бачыла — Упарты Стась &keywords = стась, есці, долу &abstract = Верш Алеся Бачылы "Упарты Стась" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бачыла — Упарты Стась ====== Кепскі нораў – горш прастуды...\\ Знаравіўся раптам Стась.\\ Клічуць есці – ён:\\ – Не буду!..\\ – Дык хоць з грушы долу злазь.\\ – Не жадаю долу лезці! –\\ I... уверх сукоў на пяць.\\ – Дык скажы: няўжо ж і есці\\ аж на грушу падаваць? –\\ ушчувае сына маці.\\ Просіць злезці меншы брацік.\\ Стась і вокам не міргне –\\ а мармыча «не» і «не».\\ Дзе ж такому хто ўнаровіць!\\ Дый навошта наравіць?\\ Лепш яго на ўласным слове\\ нам адразу падлавіць.\\ – Не адхопіш новай двойкі?\\ Не пачнеш у школе бойкі?\\ Не ўцячэш з урока спеваў?\\ Не палезеш больш на дрэва?\\ Не напішаш на сцяне?\\ Ён на ўсё адказваў «не!».\\ Дзіва стала з чалавекам –\\ не пазнаць былога «неку».\\ Ані двоек,\\ ані боек,\\ шыбы цэлыя ў акне,\\ сцены чысценькія...\\ Во як\\ памагло адмоўе «не». ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-колькі-кот-набіў-пасуды]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-мама]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-наказ-маці]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-матчына-мова]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]]