Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-бачыла:алесь-бачыла-сваёй-бядзе-не-лепшыя-мы-су

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Бачыла — Сваёй бядзе – не лепшыя мы суддзі...

Сваёй бядзе – не лепшыя мы суддзі.
Цяжэй за ўсё
Свая ірвецца ніць –
Здаецца, боль прайшоў
I больш яго не будзе,
А дакранешся –
Як яшчэ баліць.

Душэўных ран не гоіць дотык лішні,
Боль не кладуць
Павязкаю на боль…
Калі бялеюць
Белым цветам вішні,
Па іх не сыплюць
Замаразкаў соль.

Вясна зіму завейную не будзіць…
Што адбалела –
Потым не баліць…
Сваёй бядзе – не лепшыя мы суддзі…
Лягчэй за ўсё
Ірваць чужую ніць.

1978

Крыніца: Бачыла А. Гараць лісты кляновыя: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1981. – 159 с.

Падобныя старонкі

  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-мама
  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-матчына-мова
  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-колькі-кот-набіў-пасуды
  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая
  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-наказ-маці
творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-сваёй-бядзе-не-лепшыя-мы-су.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki