~~META: title = Алесь Бачыла — Сваёй бядзе – не лепшыя мы суддзі... &keywords = боль, баліць, ніць, бядзе, суддзі, лепшыя &abstract = Чытаць верш Алесь Бачыла - Сваёй бядзе – не лепшыя мы суддзі... &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бачыла — Сваёй бядзе – не лепшыя мы суддзі... ====== Сваёй бядзе – не лепшыя мы суддзі.\\ Цяжэй за ўсё\\ Свая ірвецца ніць –\\ Здаецца, боль прайшоў\\ I больш яго не будзе,\\ А дакранешся –\\ Як яшчэ баліць.\\ \\ Душэўных ран не гоіць дотык лішні,\\ Боль не кладуць\\ Павязкаю на боль...\\ Калі бялеюць\\ Белым цветам вішні,\\ Па іх не сыплюць\\ Замаразкаў соль.\\ \\ Вясна зіму завейную не будзіць...\\ Што адбалела –\\ Потым не баліць...\\ Сваёй бядзе – не лепшыя мы суддзі...\\ Лягчэй за ўсё\\ Ірваць чужую ніць.\\ \\ 1978\\ \\ Крыніца: Бачыла А. Гараць лісты кляновыя: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1981. – 159 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-мама]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-матчына-мова]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-колькі-кот-набіў-пасуды]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-наказ-маці]]