~~META: title = Алесь Бачыла — Радзіма мая дарагая... &keywords = любві, народ, аўтар, зямлі, радзіма, чужое, краю, песня, вайны, неба, мірнае &abstract = Чытаць верш Алеся Бачылы "Радзіма мая дарагая...". Адказы на пытанні да верша &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бачыла — Радзіма мая дарагая... ====== Радзіма мая дарагая,\\ Ты ў шчасці жаданым жыві!\\ Я сэрцам табе прысягаю\\ Ў шчырай сыноўняй любві!\\ \\ На рэках шырокіх і нівах,\\ Заводах, будоўлях – наўсцяж\\ Народ наш працуе руплівы\\ І край ўзвышаецца наш.\\ \\ Навокал жыццё расцвітае –\\ І песня ўзлятае сама:\\ Мне лепей ад роднага краю\\ Нічога на свеце няма.\\ \\ Чужое зямлі нам не трэба,\\ Пачуцці ў нас сёння адны:\\ Мы хочам, каб мірнае неба\\ Не знала пажару вайны.\\ \\ Мы дружбы народам жадаем\\ І шчырай братэрскай любві.\\ Радзіма мая дарагая,\\ Красуйся і ў шчасці жыві! **Адказы на пытанні:**\\ 1. Асноўная думка верша заключана ў наступных радках: Чужое зямлі нам не трэба,\\ Пачуцці ва ўсіх нас адны:\\ Мы хочам, каб мірнае неба\\ Не знала пажараў вайны. \\ 2. Вершы Алеся Ставера і Алеся Бачылы аб’ядноўвае моцнае пачуццё патрыятызму, любві да свайго краю, замілаванне яе краявідамі і людзьмі, якія жывуць на гэтай зямлі.\\ 3. Песня "Радзіма мая дарагая…" (музыка Уладзіміра Алоўнікава) вельмі прыгожая, кранае да глыбіні душы, нагадвае гімн, гучанне урачыстае, спеўнае, мілагучнае.\\ 4. Прысяга – гэта афіцыйнае і ўрачыстае абяцанне быць верным.\\ Аўтар "сэрцам прысягае" – прызнаецца ў любві, вернасці і шчырасці ў сваіх пачуццях да краіны.\\ 5. Выраз "...край ўзвышаецца наш..." значыць, што край становіцца багатым, вядомым і паважаным сярод іншых краін свету.\\ 6. Аўтар сцвярджае думку аб тым, што беларускі народ – народ міра і згоды. Ён ніколі не нападаў, не распачынаў сваркі. Адкрыты, гасцінны і душэўны, наш народ марыць пра мір і спакой на нашай планеце.\\ 7. Аўтар марыць пра шчаслівую будучыні Беларусі, пра яе росквіт, багацце, мір. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]] * [[ibdc.ped>любоў-да-радзімы]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]]