~~META: title = Алесь Бачыла — Наказ маці &keywords = ніколі, нашай, сынок &abstract = Чытаць верш Алеся Бачылы "Наказ маці" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бачыла — Наказ маці ====== Што ж, бывай... – на расстанне журботна сказала, – І глядзі, не лянуйся ніколі, сынок,\\ Між людзей і дзівос і спакусы нямала,\\ Сцеражыся дурнога ў жыцці, галубок.\\ \\ Не бяда, калі прыйдзецца зведаць прынуку\\ Ты не бойся яе, не абходзь стараной.\\ Не цурайся нічога. Запомні: навука –\\ Не жабрацкая торба, не горб за спіной.\\ \\ Пастараешся добра, мо станеш вучоным,\\ Зможаш розуму гэткіх, як сам, навучыць...\\ І тады ўжо высокай навукі законы\\ І на мове на нашай для ўсіх загучаць.\\ \\ Дык смялей жа ідзі па зямлі нашай мілай.\\ Хай сумленна праляжа нялёгкі твой пуць...\\ Я ніколі благому цябе не вучыла,\\ Помні гэта, сынок, і разважлівым будзь. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-золак/янка-золак-ода-маці]] * [[ibdc.ped>сустрэча-з-маці]] * [[ibdc.ped>на-скрыжаванні]] * [[ibdc.ped>i-надыходзіць-дзень]] * [[ibdc.ped>да-маці]]