~~META: title = Алесь Бачыла — Матчына мова &keywords = маці, народа &abstract = Чытаць верш Алеся Бачылы "Матчына мова" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бачыла — Матчына мова ====== Жывое ў вяках беларускае слова –\\ Народа душа і народа хвала.\\ Цябе абзывалі «мужыцкаю мовай»,\\ А нам жа ты матчынай мовай была.\\ \\ І самай прыгожай, і самаю мілай,\\ Той маці, што шыла нам світкі з радна,\\ Што ўлетку на рэчцы палотны бяліла,\\ А ўвосень авёс дажынала адна.\\ \\ Той маці, што зімамі кросны снавала,\\ Што з самай калыскі, як толькі магла,\\ Сумленнасці, праўдзе, дабру навучала,\\ Старанна ад розных хвароб берагла.\\ \\ Прыеду дадому... І што за праява...\\ Пачую гаворку, ці песню, ці верш –\\ Здаецца са мной размаўляеш ласкава,\\ І сцежкаю поруч са мною ідзеш.\\ \\ У маках чырвоных гарыць прыгуменне...\\ О матчына мова! Маленства вясна!\\ Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,\\ Бо ты, як і маці, на свеце адна. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/вершаваная-мова]] * [[слоўнік/мова-мастацкай-літаратуры]] * [[слоўнік/літаратурная-мова]] * [[слоўнік/аўтарская-мова]] * [[слоўнік/няўласна-простая-мова]]