Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-бачыла:алесь-бачыла-мама

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Бачыла — Мама

Свет вялікі… Словы, словы…
Колькі іх – і не злічыць!
Толькі «мама» на ўсіх мовах
Скрозь аднолькава гучыць.

I хоць розных моў таксама
Ў цэлым свеце о-ё-ёй!..
Толькі мамы, нашы мамы,
Размаўляюць на сваёй.

Той, што змалку сэрцу блізка,
На якой зімой і ў май
Пела маці над калыскай:
«Спі, мой сынку, засынай»

Адганяла цень трывожны,
Атуляла дабратой
I спявала… Хіба ж можна
Адрачыся песні той?

Хай табе не засціць памяць
Аніякая імгла…
Калі крыўдзіў хто, ты ж маму
Клікаў… Мама ўсё магла:

Адагнаць бяду, нягоды,
Холад, немарач, адчай…
Добрым сынам будзь заўсёды
I яе не засмучай.

Падобныя старонкі

  • да-маці
  • сустрэча-з-маці
  • на-скрыжаванні
  • янка-золак/янка-золак-ода-маці
  • i-надыходзіць-дзень
творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-мама.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki