Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-бачыла:алесь-бачыла-мама-захварэла

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Бачыла — Мама захварэла

Дзень халодны быў,
З дажджамі…
І прастыла моцна мама.
Разрывае кашаль грудзі,
Пот праймае, ные бок.
Мама ў роспачы:
– Што ж будзе?
Хто паможа нам, сынок?
Сходзіць хто па хлеб у краму,
Масла купіць, малака?..
Трэба спешна тэлеграмай
З БАМа
Тату выклікаць…
Я ў трывозе: «Як жа тату
Выклікаць? Няблізка ж БАМ…
Ды і ён жа там заняты…
Можа, спраўлюся я сам?»
І прашу я маму:
– Мама,
Не давайце тэлеграму.
Буду я ва ўсім памочнік.
Трэба: хату прыбяру,
Кашу з маслам, суп малочны
Найсмачнейшыя звару.
Хопіць розуму і ўмення,
Каб умомант, без турбот
Згатаваць яшчэ пельмені
Ці на трэцяе – кампот.
Не маленькі ж – і па лекі
Збегаць здолею ў аптэку…

Мама ўміг павесялела –
З плеч звалілася гара…
Самастойна тыдзень цэлы
Быў я, за гаспадара.

1979

Падобныя старонкі

  • урокі-жыцця-4066
  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-мама
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама
  • мама
  • спасцігаю-мудрасць-маміных-урокаў
творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-мама-захварэла.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki