~~META: title = Алесь Бачыла — Мама захварэла &keywords = мама, масла, тата, выклікаць &abstract = Верш Алеся Бачылы "Мама захварэла" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бачыла — Мама захварэла ====== Дзень халодны быў,\\ З дажджамі...\\ І прастыла моцна мама.\\ Разрывае кашаль грудзі,\\ Пот праймае, ные бок.\\ Мама ў роспачы:\\ – Што ж будзе?\\ Хто паможа нам, сынок?\\ Сходзіць хто па хлеб у краму,\\ Масла купіць, малака?..\\ Трэба спешна тэлеграмай\\ З БАМа\\ Тату выклікаць...\\ Я ў трывозе: «Як жа тату\\ Выклікаць? Няблізка ж БАМ...\\ Ды і ён жа там заняты...\\ Можа, спраўлюся я сам?»\\ І прашу я маму:\\ – Мама,\\ Не давайце тэлеграму.\\ Буду я ва ўсім памочнік.\\ Трэба: хату прыбяру,\\ Кашу з маслам, суп малочны\\ Найсмачнейшыя звару.\\ Хопіць розуму і ўмення,\\ Каб умомант, без турбот\\ Згатаваць яшчэ пельмені\\ Ці на трэцяе – кампот.\\ Не маленькі ж – і па лекі\\ Збегаць здолею ў аптэку...\\ \\ Мама ўміг павесялела –\\ З плеч звалілася гара...\\ Самастойна тыдзень цэлы\\ Быў я, за гаспадара.\\ \\ 1979 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>урокі-жыцця-4066]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-мама]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама]] * [[ibdc.ped>мама]] * [[ibdc.ped>спасцігаю-мудрасць-маміных-урокаў]]