Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-бачыла:алесь-бачыла-колькі-кот-набіў-пасуды

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Бачыла — Колькі кот набіў пасуды

Я расказваць вам не буду,
Колькі кот набіў пасуды,
Хай раскажа сам Валерка, –
Чайнік, супнік, дзве талеркі,
Ажно сем гаршкоў з-пад кветак
I ў дадатак – пяць разетак.
А спытаюць – скрывіць рот:
– Гэта ўсё пракляты кот…

«Кот – дык кот…»
I ўсё таму
З рук сыходзіла яму.

Мо сышло б і гэтым разам –
Не змахні з серванта вазу.
Ваза ў друз – Валерка ў пот:
«Як сказаць, што скінуў кот?
Хто ж паверыць той мане –
Кот жа вазу не скране.
Вось дык гора… Вось бяда…
Ды і коціка шкада –
Зноў пратураць за парог».
Хлопчык больш ілгаць не мог.

Мама нават не журыла,
А за шчырасць – пахваліла.
Рад Валерка, Рада мама,
I, вядома, кот – таксама.
Мусіць, з радасці тае
Ён пасуды больш не б’е.

1978 г.

Падобныя старонкі

  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-матчына-мова
  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-наказ-маці
  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая
  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-беларусь
  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-мама
творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-колькі-кот-набіў-пасуды.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki