~~META: title = Алесь Бачыла — Колькі кот набіў пасуды &keywords = валерка, мама, вазу, пасуды &abstract = Чытаць верш Алеся Бачылы "Колькі кот набіў пасуды" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бачыла — Колькі кот набіў пасуды ====== Я расказваць вам не буду,\\ Колькі кот набіў пасуды,\\ Хай раскажа сам Валерка, –\\ Чайнік, супнік, дзве талеркі,\\ Ажно сем гаршкоў з-пад кветак\\ I ў дадатак – пяць разетак.\\ А спытаюць – скрывіць рот:\\ – Гэта ўсё пракляты кот...\\ \\ «Кот – дык кот...»\\ I ўсё таму\\ З рук сыходзіла яму.\\ \\ Мо сышло б і гэтым разам –\\ Не змахні з серванта вазу.\\ Ваза ў друз – Валерка ў пот:\\ «Як сказаць, што скінуў кот?\\ Хто ж паверыць той мане –\\ Кот жа вазу не скране.\\ Вось дык гора... Вось бяда...\\ Ды і коціка шкада –\\ Зноў пратураць за парог».\\ Хлопчык больш ілгаць не мог.\\ \\ Мама нават не журыла,\\ А за шчырасць – пахваліла.\\ Рад Валерка, Рада мама,\\ I, вядома, кот – таксама.\\ Мусіць, з радасці тае\\ Ён пасуды больш не б’е.\\ \\ 1978 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-матчына-мова]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-наказ-маці]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-беларусь]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-мама]]