~~META: title = Алесь Бачыла — Ах, нашы маці... &keywords = маці, чакалі, перажылі, салдаты, ранні, зямлі, дачасна &abstract = Верш Алеся Бачылы "Ах, нашы маці..." &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бачыла — Ах, нашы маці... ====== Таго б ніколі не зазнаці\\ Нідзе нікому на зямлі...\\ Ах, нашы маці, нашы маці,\\ Што вы ў вайну перажылі!..\\ \\ Як сіратліва з кожнай хаты\\ Дымілі ўранні каміны!..\\ А там жа... падалі салдаты,\\ Салдаты... Вашыя сыны.\\ \\ А вы з тых даляў незнаёмых\\ Штодня чакалі іх... жывых.\\ Але... прыходзілі дадому\\ Вам пахаронкі замест іх.\\ \\ Гаротным выцертым шынелем\\ Шарэў тады вам ранні час –\\ І вы дачасна ўсе сівелі,\\ Дачасна гора гнула вас.\\ \\ І хоць вы долю пракліналі\\ І прачыналіся ад сноў,\\ Аднак... пакуль жылі – чакалі\\ Сваіх загінуўшых сыноў.\\ \\ За ўменне ваша так чакаці –\\ Паклон вам нізкі да зямлі...\\ Ах, нашы маці, нашы маці,\\ Што вы за нас перажылі...\\ \\ 1975 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>сустрэча-з-маці]] * [[ibdc.ped>да-маці]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-ода-маці]] * [[ibdc.ped>на-скрыжаванні]] * [[ibdc.ped>i-надыходзіць-дзень]]