Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-бадак:алесь-бадак-як-стаць-чараўніком

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Бадак — Як стаць чараўніком?

Я сам не чараўнік, але як стаць чараўніком – цябе навучу… Уяві сабе, што ты пакрыўдзіў дзяўчынку. Калі ты хлапчук, то, я думаю, табе гэта вельмі лёгка ўявіць. Ты яе пакрыўдзіў, а яна плача і плача. «Што ж цяпер рабіць?» – думаеш ты. А ўсё вельмі проста. Трэба сказаць чароўныя словы: «Прабач, калі ласка, я больш так не буду!» І – цуд! – дзяўчынка перастане плакаць. Толькі сказаць трэба вельмі пяшчотна і шчыра.
Калі цябе частуюць яблыкам ці цукеркай, ведай, што трэба сказаць «вялікі дзякуй».Гэта таксама чароўныя словы. Ты сказаў чалавеку «вялікі дзякуй», а ён табе ласкава ўсміхнуўся ў адказ. А гэта вельмі вялікая справа – дапамагчы чалавеку ўсміхнуцца, узняць настрой.
Чалавек, які ўсміхаецца, – гэта добры чалавек, ён не стане крыўдзіць іншых.
Ты спытаеш: «А пры чым тут чараўніцтва?» Не спяшайся! Уменне парадаваць чалавека – адно з самых вялікіх чараўніцтваў! Пройдзе час, і ты яшчэ не раз пераканаешся ў гэтым. Але чароўныя словы трэба ведаць ужо сёння. Памятай іх!

Падобныя старонкі

  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-словы
  • уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-жабіны-вочкі
  • янка-купала/янка-купала-чараўнік
  • алег-лойка/алег-лойка-два-шчырых-словы
  • юрась-свірка/юрась-свірка-словы
творы/алесь-бадак/алесь-бадак-як-стаць-чараўніком.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki