~~META: title = Алесь Бадак — У тэатры &keywords = трэба &abstract = Чытаць верш Алеся Бадака "У тэатры" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бадак — У тэатры ====== У тэатры, як у школе:\\ Не пабегаеш уволю\\ І не вельмі пакрычыш,\\ А часцей – зусім маўчыш.\\ Вось і тут звініць званок,\\ Быццам кліча нас на ўрок.\\ Зачыняюцца ўсе дзверы.\\ Нашы месцы – у партэры.\\ Трэба ціхенька сядзець,\\ Трэба ўважліва глядзець,\\ Трэба слухаць, што гавораць\\ Знакамітыя акцёры.\\ Хоць і цяжка, а маўчым –\\ Мы ж не проста гледачы:\\ Мама сёння нам сказала,\\ Што мы з татам – тэатралы! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>у-тэатры]] * [[творы/максім-гарэцкі/максім-гарэцкі-наш-тэатр]] * [[ibdc.ped>тэатральны-этыкет]] * [[ibdc.ped>беларуская-батлейка]] * [[ibdc.ped>вялікі-тэатр-пасля-вялікай-рэканструкцыі]]