творы:алесь-бадак:алесь-бадак-у-тумане
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Бадак — У тумане
Нехта нябачны
У шэрым тумане
Ціха гукаць мяне
Вечарам стане
Голасам, поўным
Пяшчоты і болю.
– Хто ты? – спытаю.
Адкажа мне:
– Воля!
Толькі пачну
Да яе набліжацца –
Гол ас паціху
Пачне аддаляцца.
Следам пайду я,
I будзе навокал
Шэры туман,
Хоць выкалі вока.
Сэрца заные,
I стомяцца ногі.
Стану.
Адчую,
Што збіўся з дарогі.
Гляну я ўніз –
Там недзе
Далёка
Сонца пачне
Выплываць з-за аблокаў.
Падобныя старонкі
- алесь-бадак/алесь-бадак-маці
- алесь-бадак/алесь-бадак-адзінокі-васьмікласнік-жадае
- алесь-бадак/алесь-бадак-вецер
- алесь-бадак/алесь-бадак-пагоня
- алесь-бадак/алесь-бадак-беларусачка
творы/алесь-бадак/алесь-бадак-у-тумане.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1