~~META: title = Алесь Бадак — У тумане &keywords = туман &abstract = Чытаць верш "У тумане" Алеся Бадака &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бадак — У тумане ====== Нехта нябачны\\ У шэрым тумане\\ Ціха гукаць мяне\\ Вечарам стане\\ Голасам, поўным\\ Пяшчоты і болю.\\ – Хто ты? – спытаю.\\ Адкажа мне:\\ – Воля!\\ Толькі пачну\\ Да яе набліжацца –\\ Гол ас паціху\\ Пачне аддаляцца.\\ Следам пайду я,\\ I будзе навокал\\ Шэры туман,\\ Хоць выкалі вока.\\ Сэрца заные,\\ I стомяцца ногі.\\ Стану.\\ Адчую,\\ Што збіўся з дарогі.\\ Гляну я ўніз –\\ Там недзе\\ Далёка\\ Сонца пачне\\ Выплываць з-за аблокаў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-маці]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-адзінокі-васьмікласнік-жадае]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-вецер]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-пагоня]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-беларусачка]]