творы:алесь-бадак:алесь-бадак-сусед
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Бадак — Сусед
…Стукне чаркай аб стол ён штосілы,
Уздыхне
І прамовіць спакойна:
«Справядліва ты кажаш,
Усім нам
Не даруюць нашчадкі такога.
Праўду кажаш ты, браце мой,
Годзе
Нам саромецца роднае мовы».
Да канапы ён з цяжкасцю дойдзе
І раздзецца, напэўна, не зможа.
А на раніцу выйдзе па дровы,
Да старэнькага плота прыткнецца,
Нагадае мне гэту размову
І з сябе і з мяне
Пасмяецца.
Падобныя старонкі
- алесь-бадак/алесь-бадак-беларусачка
- алесь-бадак/алесь-бадак-адзінокі-васьмікласнік-жадае
- алесь-бадак/алесь-бадак-маці
- алесь-бадак/алесь-бадак-вецер
- кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-мой-сусед
творы/алесь-бадак/алесь-бадак-сусед.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1