~~META: title = Алесь Бадак — Сусед &keywords = сусед &abstract = Чытаць верш "Сусед" Алеся Бадака &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бадак — Сусед ====== ...Стукне чаркай аб стол ён штосілы,\\ Уздыхне\\ І прамовіць спакойна:\\ «Справядліва ты кажаш,\\ Усім нам\\ Не даруюць нашчадкі такога.\\ Праўду кажаш ты, браце мой,\\ Годзе\\ Нам саромецца роднае мовы».\\ Да канапы ён з цяжкасцю дойдзе\\ І раздзецца, напэўна, не зможа.\\ \\ А на раніцу выйдзе па дровы,\\ Да старэнькага плота прыткнецца,\\ Нагадае мне гэту размову\\ І з сябе і з мяне\\ Пасмяецца. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-беларусачка]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-адзінокі-васьмікласнік-жадае]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-маці]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-вецер]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-мой-сусед]]