Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-бадак:алесь-бадак-спартсменкі-вадамеркі

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Бадак — Спартсменкі-вадамеркі

Вадамеркі такія лёгкія, што кончыкамі сваіх касматых лапак могуць трымацца на паверхні вады. Іх часта можна ўбачыць на сажалках, ля азёрных берагоў, у рачных затоках.
Збяруцца вадамеркі ў чародкі і давай мерацца, хто з іх самы хуткі на вадзе.
Кінуцца навыперадкі ад аднаго берага да другога, а потым крычаць у адзін голас:
– Я першая! Я першая!
Прасілі вадалюба – ёсць такі жучок – пабыць суддзёй. Той пагадзіўся. Плюхнуўся з аеру ў ваду з галавой – цяжкаваты аказаўся. Пакуль вынырваў, пакуль шукаў вачыма, куды падзеліся вадамеркі, яны ўжо ля другога берага сварацца:
– Я першая! Я першая!

Падобныя старонкі

  • алесь-бадак/алесь-бадак-беларусачка
  • алесь-бадак/алесь-бадак-адзінокі-васьмікласнік-жадае
  • алесь-бадак/алесь-бадак-вецер
  • алесь-бадак/алесь-бадак-пагоня
  • алесь-бадак/алесь-бадак-маці
творы/алесь-бадак/алесь-бадак-спартсменкі-вадамеркі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki