~~META: title = Алесь Бадак — Спартсменкі-вадамеркі &keywords = вадамеркі, берага &abstract = Апавяданне Алеся Бадака "Спартсменкі-вадамеркі" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бадак — Спартсменкі-вадамеркі ====== Вадамеркі такія лёгкія, што кончыкамі сваіх касматых лапак могуць трымацца на паверхні вады. Іх часта можна ўбачыць на сажалках, ля азёрных берагоў, у рачных затоках.\\ Збяруцца вадамеркі ў чародкі і давай мерацца, хто з іх самы хуткі на вадзе.\\ Кінуцца навыперадкі ад аднаго берага да другога, а потым крычаць у адзін голас:\\ – Я першая! Я першая!\\ Прасілі вадалюба – ёсць такі жучок – пабыць суддзёй. Той пагадзіўся. Плюхнуўся з аеру ў ваду з галавой – цяжкаваты аказаўся. Пакуль вынырваў, пакуль шукаў вачыма, куды падзеліся вадамеркі, яны ўжо ля другога берага сварацца:\\ – Я першая! Я першая! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-беларусачка]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-адзінокі-васьмікласнік-жадае]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-вецер]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-пагоня]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-маці]]