Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-бадак:алесь-бадак-пагоня

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Бадак — Пагоня

Я крыкну —

і крык мой ахрыплы патоне

У стомленым груку гарачых падкоў.
Спынюся —

мяне насцігае

Пагоня
Скрозь памяць далёкіх, забытых гадоў.

У чым вінаваты я перад табою,
О мудры мой продак?!
Скажы мне, а мо
Бярог ты Радзіму сваю тады болей?
І мы ж яе ворагам не аддамо!

Скрозь памяць ляцяць узмакрэлыя коні.
За што ты караеш?
Чаму ты маўчыш?
Бліжэй і бліжэй за спіною
Пагоня,
Ніжэй і ніжэй нада мною
Мячы…

Падобныя старонкі

творы/алесь-бадак/алесь-бадак-пагоня.1755963646.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki