творы:алесь-бадак:алесь-бадак-пагоня
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Бадак — Пагоня
Я крыкну —
і крык мой ахрыплы патоне
У стомленым груку гарачых падкоў.
Спынюся —
мяне насцігае
Пагоня
Скрозь памяць далёкіх, забытых гадоў.
У чым вінаваты я перад табою,
О мудры мой продак?!
Скажы мне, а мо
Бярог ты Радзіму сваю тады болей?
І мы ж яе ворагам не аддамо!
Скрозь памяць ляцяць узмакрэлыя коні.
За што ты караеш?
Чаму ты маўчыш?
Бліжэй і бліжэй за спіною
Пагоня,
Ніжэй і ніжэй нада мною
Мячы…
Падобныя старонкі
- скарбы-нашай-радзімы
- алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая
- ганарымся-бацькаўшчынай
- янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
творы/алесь-бадак/алесь-бадак-пагоня.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1