~~META: title = Алесь Бадак — Пагоня &keywords = Бадак, пагоня &abstract = Чытаць верш "Пагоня" Алеся Бадака &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бадак — Пагоня ====== Я крыкну — і крык мой ахрыплы патоне У стомленым груку гарачых падкоў.\\ Спынюся — мяне насцігае Пагоня\\ Скрозь памяць далёкіх, забытых гадоў.\\ \\ У чым вінаваты я перад табою,\\ О мудры мой продак?!\\ Скажы мне, а мо\\ Бярог ты Радзіму сваю тады болей?\\ І мы ж яе ворагам не аддамо!\\ \\ Скрозь памяць ляцяць узмакрэлыя коні.\\ За што ты караеш?\\ Чаму ты маўчыш?\\ Бліжэй і бліжэй за спіною\\ Пагоня,\\ Ніжэй і ніжэй нада мною\\ Мячы... ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]]