Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-бадак:алесь-бадак-маці

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Бадак — Маці

Старэнькая маці
Зарання прачнецца.
Уходзіцца спешна.
У горад збярэцца.
Яшчэ раз падлічыць
Бязважкія грошы.
Не скажа суседцы,
Куды і навошта.
I душны аўтобус
За вёскай запыніць.
У горад паедзе,
Паедзе па сына.
Вы ёй не кажыце
Пра грэх і законнасць.
Вы ёй не дакажаце
Сёння ўсё роўна.
Яна не паверыць
Ніводнаму слову.
Ёй трэба начальнік,
I самы галоўны.
Яна уздыхне адно:
«Божа мой, божа!»
3 сабой павязе
I надзею і грошы.
I будзе дарогай
Паціху маліцца
Да самай, да самай
Раённай міліцыі.

Падобныя старонкі

  • i-надыходзіць-дзень
  • да-маці
  • сустрэча-з-маці
  • янка-золак/янка-золак-ода-маці
  • на-скрыжаванні
творы/алесь-бадак/алесь-бадак-маці.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki