~~META: title = Алесь Бадак — Маці &keywords = Бадак, маці &abstract = Чытаць верш "Маці" Алеся Бадака &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бадак — Маці ====== Старэнькая маці\\ Зарання прачнецца.\\ Уходзіцца спешна.\\ У горад збярэцца.\\ Яшчэ раз падлічыць\\ Бязважкія грошы.\\ Не скажа суседцы,\\ Куды і навошта.\\ I душны аўтобус\\ За вёскай запыніць.\\ У горад паедзе,\\ Паедзе па сына.\\ Вы ёй не кажыце\\ Пра грэх і законнасць.\\ Вы ёй не дакажаце\\ Сёння ўсё роўна.\\ Яна не паверыць\\ Ніводнаму слову.\\ Ёй трэба начальнік,\\ I самы галоўны.\\ Яна уздыхне адно:\\ «Божа мой, божа!»\\ 3 сабой павязе\\ I надзею і грошы.\\ I будзе дарогай\\ Паціху маліцца\\ Да самай, да самай\\ Раённай міліцыі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>i-надыходзіць-дзень]] * [[ibdc.ped>да-маці]] * [[ibdc.ped>сустрэча-з-маці]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-ода-маці]] * [[ibdc.ped>на-скрыжаванні]]