Гэта старая версія дакумента!
Алесь Бадак — Маленькі чалавек у вялікім свеце
А ці ведаеш ты, дзе ты жывеш? «Ну вядома ж, ведаю, – напэўна, адкажаш ты, – дома!» Але што такое «дом»? Правільна, гэта кватэра ці хата, дзе ты спіш, гуляеш, ясі, глядзіш тэлевізар, – гэта твой дом. Там яшчэ жывуць твае мама, тата, брацікі, сястрычкі. Там у цябе ёсць шмат цацак і кніжак.
Але вось ты з татам і мамай паехаў у іншы горад ці вёску. У госці. Значыць, твой дом – не толькі твая кватэра, але і ўвесь Мінск, цэлы горад! А нехта жыве ў вёсцы. Значыць, яго дом – цэлая вёска…
А цяпер паглядзі навокал. Бачыш вунь той лес? Гэта твой лес. Таму што ты можаш разам са сваімі татам і мамай у любы час пайсці ў яго ў грыбы ці ягады. Але гэта лес і ўсіх тваіх сяброў. I Валеркі, і Наташкі, і Марынкі, і Сяргейкі.
I рэчка, на якой ты дапамагаў старэйшаму брату лавіць рыбу, таксама агульная. Наша.
А ўсё гэта – і лес, і рэчка, і зямля, па якой ты ходзіш, і горад, у якім ты жывеш, і вёска, у якой жывуць твае бабуля і дзядуля, – усё гэта разам называецца адным словам – Радзіма. У яе і імя ёсць – Беларусь. Прыгожае імя, праўда?
Ну а людзі, якія жывуць у Беларусі, гэта значыць мы з табой, называюцца беларусамі. На хлопчыка гавораць беларус, а на дзяўчынку – беларуска альбо беларусачка.
Падобныя старонкі
- ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе
- якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-
- міхась-кавыль/міхась-кавыль-чалавек
- чалавек-і-прырода
- рэкі-і-людзі