Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-бадак:алесь-бадак-душа

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Бадак — Душа

Расстралялі паэта
I цела вярнулі зямлі.
I на неба душу адпусцілі паспешна.
Але ўгору ўзляцеў адно пылу зажураны клін,
А душа засталася
У вершах.

А калі тыя вершы схавалі ад зроку людзей,
Падалася душа вандраваць па краіне.
I, адкрытая свету,
Яна адчувала мацней
I любоў, і нянавісць.
I ў мілай Айчыне

Зарыдала душа —

у пякельных слязах да краёў,—

Закрычала душа прад людзьмі на каленях: —
Што ж вы робіце з моваю
Вашых бацькоў і дзядоў!
Што ж вы так пагарджаеце
Вашым найменнем!

Здрыганулася неба.
Сарваліся спуджана і —
Зіхатлівыя зоркі уніз паляцелі.
Толькі людзі не чуюць
Ні крыку,
Ні плачу,
Калі
Не адзета душа
I ні ў верш,
I ні ў цела!

Расстралялі паэта
I цела вярнулі зямлі.
У трыццатыя
Гэта рабілі паспешна.
Узлятаў над Айчынаю пылу зажураны клін,
А душа заставалася ў вершах.

Падобныя старонкі

  • янка-купала/эстэтычныя-погляды-янкі-купалы
  • пімен-панчанка
  • мясціны-коласа
  • паэт
  • янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп
творы/алесь-бадак/алесь-бадак-душа.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki