~~META: title = Алесь Бадак — Душа &keywords = Бадак, душа &abstract = Чытаць верш Алеся Бадака "Душа" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бадак — Душа ====== Расстралялі паэта\\ I цела вярнулі зямлі.\\ I на неба душу адпусцілі паспешна.\\ Але ўгору ўзляцеў адно пылу зажураны клін,\\ А душа засталася\\ У вершах.\\ \\ А калі тыя вершы схавалі ад зроку людзей,\\ Падалася душа вандраваць па краіне.\\ I, адкрытая свету,\\ Яна адчувала мацней\\ I любоў, і нянавісць.\\ I ў мілай Айчыне\\ \\ Зарыдала душа — у пякельных слязах да краёў,— Закрычала душа прад людзьмі на каленях: —\\ Што ж вы робіце з моваю\\ Вашых бацькоў і дзядоў!\\ Што ж вы так пагарджаеце\\ Вашым найменнем!\\ \\ Здрыганулася неба.\\ Сарваліся спуджана і —\\ Зіхатлівыя зоркі уніз паляцелі.\\ Толькі людзі не чуюць\\ Ні крыку,\\ Ні плачу,\\ Калі\\ Не адзета душа\\ I ні ў верш,\\ I ні ў цела!\\ \\ Расстралялі паэта\\ I цела вярнулі зямлі.\\ У трыццатыя\\ Гэта рабілі паспешна.\\ Узлятаў над Айчынаю пылу зажураны клін,\\ А душа заставалася ў вершах. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/эстэтычныя-погляды-янкі-купалы]] * [[ibdc.ped>пімен-панчанка]] * [[ibdc.ped>мясціны-коласа]] * [[слоўнік/паэт]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]]