Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-бадак:алесь-бадак-гасцінец-для-вожыка

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Бадак — Гасцінец для вожыка

Ёсць шмат народных павер’яў і прыкмет. Напрыклад, гаспадароў хаты, паблізу якой буслы робяць сабе гняздо, чакае шчасце, а ў саму хату ніколі не стукне маланка.
А пра гэтую прыкмету я ні ад кога не чуў, сам здагадаўся. Калі хочаш, запомні, а пасля правер: сустрэць вожыка – на радасць. І яшчэ не было ў мяне выпадку, каб прыкмета не спраўдзілася, таму што, і праўда, назіраць за вожыкам – адно задавальненне.
Вось ён асцярожна вылез з-пад горкі сухога галля, прынюхаўся, ці не пахне паблізу лісам, і накіраваўся ў сваё штодзённае падарожжа па лесе. Тэп-тэп. Добра было б якога чарвячка знайсці. Тэп-тэп. А яшчэ лепш мышку злавіць. Тэп-тэп. А то і змяю. Тэп-тэп. А вось з лісой вельмі не хацелася б сустрэцца!
Супраць ворагаў у вожыка адна зброя: калючкі.
Скруціцца ў калючы клубок – ні галавы, ні лапак не відаць.
Але ж я яму не вораг. Дастану з кішэні цукерку, разгарну і пакладу перад клубком, а сам адыдуся.
Праз хвіліну-другую высунецца з клубка носік, а яшчэ праз некалькі хвілін вожык ужо ліжа гасцінец. Ну чым не радасць для мяне?!

Падобныя старонкі

  • алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-казка-пра-смелага-вожыка
  • артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок
  • вожык
  • казімір-камейша/казімір-камейша-колькі-ў-вожыка-калючак
  • еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач
творы/алесь-бадак/алесь-бадак-гасцінец-для-вожыка.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki