Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-бадак:алесь-бадак-воўк-і-навука

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Бадак — Воўк і навука

Не даецца навука

Ваўку!

Вунь сядзіць ён адзін

На пяньку,

Уздыхае

I ледзьве не плача:

Не рашаецца зноўку

Задача!


А навокал у лесе

Так хораша!

А вучыцца пад лета

Не хочацца!

І даўно ўжо

На шумнай палянцы

Мяч ганяюць

Вясёлыя зайцы.


Пазяхае над кніжкаю Воўк,
Уздыхае над кніжкаю Воўк:
– Ох, і цяжкія сёння

Урокі!

Мо пайсці папрасіць мне

Сароку,

Каб задачу рашыць

Памагла?

А то можа пайсці

Да Лісіцы?

Ці мо з Зайцамі мне

Памірыцца?


Ды гняздо

У Сарокі –

Высока,

А лісіная хатка –

Далёка.

А мірыцца з касымі –

О гора! –

Замінаюць

І голад,

I гонар!

I сядзіць Воўк адзін

На пяньку.

Не даецца навука

Ваўку!

Падобныя старонкі

творы/алесь-бадак/алесь-бадак-воўк-і-навука.1755963646.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki