~~META: title = Алесь Бадак — Воўк і навука &keywords = воўк, уздыхае, даецца, пяньку, пайсці, кніжкаю, ваўку, навука, сядзіць &abstract = Чытаць байку Алеся Бадака "Воўк і навукаВ &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бадак — Воўк і навука ====== Не даецца навука Ваўку! Вунь сядзіць ён адзін На пяньку, Уздыхае I ледзьве не плача: Не рашаецца зноўку Задача! \\ А навокал у лесе Так хораша! А вучыцца пад лета Не хочацца! І даўно ўжо На шумнай палянцы Мяч ганяюць Вясёлыя зайцы. \\ Пазяхае над кніжкаю Воўк,\\ Уздыхае над кніжкаю Воўк:\\ – Ох, і цяжкія сёння Урокі! Мо пайсці папрасіць мне Сароку, Каб задачу рашыць Памагла? А то можа пайсці Да Лісіцы? Ці мо з Зайцамі мне Памірыцца? \\ Ды гняздо У Сарокі – Высока, А лісіная хатка – Далёка. А мірыцца з касымі – О гора! – Замінаюць І голад, I гонар! I сядзіць Воўк адзін На пяньку. Не даецца навука Ваўку! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>шэры-драпежнік]] * [[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-воўк]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-конь-і-леў]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-воўк-і-ліса]] * [[творы/алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-хітры-воўк]]