~~META: title = Алесь Бадак — Вечарам &keywords = Бадак, вечарам &abstract = Чытаць верш Алеся Бадака "Вечарам" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бадак — Вечарам ====== Вокны завешу марозам.\\ Вечар цішком падкуплю.\\ Будзе ён, страціўшы розум,\\ Тыдзень маўкліва зямлю\\ Лёгка кружыць у абдымках.\\ 3 неба дастану завей.\\ Цяжка яны будуць дыхаць\\ На ланцугу ля дзвярэй.\\ Выйдзеш у золкія сенцы\\ На цемнату паглядзець.\\ Потым дасі сваё сэрца\\ Сэрцам сагрэць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-маці]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-пагоня]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-адзінокі-васьмікласнік-жадае]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-вецер]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-беларусачка]]