~~META: title = Алесь Бадак — Вецер &keywords = Бадак, вецер &abstract = Чытаць верш Алеся Бадака "Вецер" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бадак — Вецер ====== I калі душа панікла\\ У журбе,\\ Я паслаў вясёлы вецер\\ Па цябе.\\ Што ёсць моцы паімчаўся ён,\\ Але\\ Пераблытаў вецер хаты\\ У сяле.\\ Заляцеў праз агароды\\ У канец\\ I прывёў тваю сяброўку\\ Да мяне.\\ На канапе яна ціхая\\ Сядзіць\\ I мне ў вочы так разгублена\\ Глядзіць.\\ Пахнуць вусны яе хмельнаю\\ Вясной.\\ Шчокі чырванню квітнеюць\\ Маладой.\\ Я дамоў яе на золку\\ Правяду\\ I ля хаты вецер сцішаны\\ Знайду.\\ Я паклічу вінаватага\\ Яго\\ I з надворка потым выжану\\ Свайго.\\ Паляціць ён\\ За маўклівае сяло.\\ У чыстым полі сабе\\ Выбера жытло.\\ А затым праз мой старэнькі\\ Сонны сад\\ Асцярожна зноўку вернецца\\ Назад.\\ I з зялёнае бярозкі\\ Каля плоту\\ Ён са злосці абарве\\ Усю лістоту. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-ветру]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-кліча-вецер-свежы]] * [[творы/іван-навуменка/іван-навуменка-вецер-у-соснах]] * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-міхалкавы-запісы-пра-вятр]]