~~META: title = Aлесь Адамовіч — Vixi &keywords = Адамовіч, vixi &abstract = Кароткі змест аповесці Алеся Адамовіча "Vixi" &iftrue = nan ~~ ====== Aлесь Адамовіч — Vixi ====== "Vixi" [[творы/алесь-адамовіч/творчасць-алеся-адамовіча|Aлеся Адамовіча]] — аповесць мастацка-аўтабіяграфічнага плана. Аўтар вядомай "[[творы/алесь-адамовіч/алесь-адамовіч-хатынская-аповесць|Хатынскай аповесці]]" і "Карнікаў" у загаловак свайго твора вынес ёмістае лацінскае слова, якое азначае "пражыта". A ўбачана і перажыта ў гады вайны будучым пісьменнікам было нямала, прычым тыя часы пакінулі цяжкія і суровыя ўражанні.\\ Алесь Адамовіч апісвае перыпетыі лёсу бацькоўскай сям'і, расказвае пра партызанскую вайну з ворагам, удзельнікам якой ён быў. У творы пісьменнік гаворыць пра падабенства, агульнасць Сталіна і Гітлера, бо для іх нічога не значыла чалавечае жыццё: "Добра перажыць фюрэра, якое патрэбна шанцаванне дзеля гэтага! A дваіх адразу, і чужога, і свайго, і тым лепш. Што ім было прыбраць раней нас, як прыбіралі многіх і многіх".\\ Разам з тым, Aлесь Адамовіч не абмінае складаныя павароты сучаснасці, разважае пра лёс дэмакратыі і чалавечнасці. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-адамовіч/алесь-адамовіч-хатынская-аповесць]] * [[творы/алесь-адамовіч/алесь-адамовіч-нямко]] * [[творы/алесь-адамовіч/творчасць-алеся-адамовіча]] * [[творы/алесь-адамовіч/алесь-адамовіч-апошняя-пастараль]] * [[ibdc.ped>беларускі-пісьменнік]]