Гэта старая версія дакумента!
Алесь Адамовіч — Нямко
У аповесці Алеся Адамовіча «Нямко» (1992) апавядаецца пра каханне нямецкага салдата Франца і беларускай дзяўчыны Паліны ў час акупацыі і ў пасляваенны перыяд. А. Адамовіч старанна рэстаўруе адзін з эпізодаў беларускай гісторыі, каб наглядна прадэманстраваць разбуральную сутнасць чалавеканенавісніцкай ідэалогіі, якая калечыць людскія лёсы і дэфармуе душы.
Юныя героі аповесці, Франц і Паліна, супрацьстаяць неспрыяльным акалічнасцям, кіруючыся ў сваіх паводзінах простымі правіламі агульначалавечай маралі і законамі прыроды. Яны змаглі захаваць сваё каханне, адолець шматлікія перашкоды, абсурднасці сітуацыі і выйсці з выпрабаванняў маральнымі пераможцамі над шматаблічным злом.
Крыніца: Адамовіч А. Выбраныя творы; уклад. і камент. Н. Адамовіч і М. Тычыны, прадм. М. Тычыны. – Мінск : Кнігазбор, 2012. – 608 с.
Падобныя старонкі
- алесь-адамовіч/творчасць-алеся-адамовіча
- беларускі-пісьменнік
- алесь-адамовіч/алесь-адамовіч-хатынская-аповесць
- алесь-адамовіч/алесь-адамовіч-апошняя-пастараль
- алесь-адамовіч/aлесь-адамовіч-vixi