~~META: title = Алесь Адамовіч — Нямко &keywords = адамовіч, беларускай, тычыны, каханне, аповесці &abstract = Кароткі змест аповеці Алеся Адамовіча "Нямко" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Адамовіч — Нямко ====== У аповесці Алеся Адамовіча "[[books/Алесь%20Адамовіч%20-%20Нямко.pdf|Нямко]]" (1992) апавядаецца пра каханне нямецкага салдата Франца і беларускай дзяўчыны Паліны ў час акупацыі і ў пасляваенны перыяд. А. Адамовіч старанна рэстаўруе адзін з эпізодаў беларускай гісторыі, каб наглядна прадэманстраваць разбуральную сутнасць чалавеканенавісніцкай ідэалогіі, якая калечыць людскія лёсы і дэфармуе душы.\\ Юныя героі аповесці, Франц і Паліна, супрацьстаяць неспрыяльным акалічнасцям, кіруючыся ў сваіх паводзінах простымі правіламі агульначалавечай маралі і законамі прыроды. Яны змаглі захаваць сваё каханне, адолець шматлікія перашкоды, абсурднасці сітуацыі і выйсці з выпрабаванняў маральнымі пераможцамі над шматаблічным злом.\\ \\ \\ Крыніца: Адамовіч А. Выбраныя творы; уклад. і камент. Н. Адамовіч і М. Тычыны, прадм. М. Тычыны. – Мінск : Кнігазбор, 2012. – 608 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-адамовіч/творчасць-алеся-адамовіча]] * [[ibdc.ped>беларускі-пісьменнік]] * [[творы/алесь-адамовіч/алесь-адамовіч-хатынская-аповесць]] * [[творы/алесь-адамовіч/алесь-адамовіч-апошняя-пастараль]] * [[творы/алесь-адамовіч/aлесь-адамовіч-vixi]]