~~META: title = Перапляценне гумарыстычнага і драматычнага ў апавяданнях Алены Васілевіч &keywords = Алена, Васілевіч, арфа, доктар, апавяданне &abstract = Перапляценне гумарыстычнага і драматычнага ў апавяданнях Алены Васілевіч "Як я быў доктарам" і "Арфа" &iftrue = nan ~~ ====== Перапляценне гумарыстычнага і драматычнага ў апавяданнях Алены Васілевіч ====== У большасці апавяданняў Алены Васілевіч, прызначаных дзецям, шмат гульняў, забаў, прыдумак, мілых дзіцячых спрэчак. Сюжэты некаторых дзіцячых твораў падказаны прыгодамі і здарэннямі, што адбыліся з дзецьмі самой пісьменніцы. Гумарыстычнае апавяданне «[[творы/алена-васілевіч/алена-васілевіч-як-я-быў-доктарам|Як я быў доктарам]]» напісана ад імя Вовы. Яго, як старэйшага, маці пакінула за галоўнага ды яшчэ даверыла яму ў пэўны час не забыцца закапаць хворай сястрычцы Наце альбуцыд у вочы. Усё ішло нармальна: Ната прызнала старшынства брата, нават згадзілася, каб Вова закапаў у яе вочы тыя кроплі. Каб пераканаць сястру, што лекі зусім няшкодныя, ён закапаў каплі і сабе ў вочы і толькі пасля гэтага зразумеў, чаму крычала ад болю Натка: ён пераблытаў лекі. Імгненна знік камандзірскі тон старэйшага брата, цяпер яны з Натай адчувалі адно і тое ж – жах! Дзеці думалі, што яны аслеплі. Вова і Ната былі так перапалоханы, што суседзі выклікалі «Хуткую дапамогу». Усё скончылася добра. Гумарыстычны змест твора не парушыўся, але памылка «доктара запомніцца чытачам і будзе для іх надзвычай карысным папярэджаннем.\\ Апавяданне «[[творы/алена-васілевіч/алена-васілевіч-арфа|Арфа]]» – На калгасным прыгуменні шмат гадоў прастаяла старая арфа (машына з ручным прывадам для веяння абмалочанага збожжа). Летам дзеці гулялі ў хованкі, Ігар схаваўся ў арфе, калі яго знайшлі ён не мог вылезці. Суседзі распілілі і рассяклі арфу і ледзь выцягнулі Ігара. Бабка Марыля сказала, што старшыня калгаса зніме з бацькоў па 20 працадзён, ды і ў школе не пахваляць, як даведаюцца. Ігар вырашыў пайсці да старшыні калгаса. Ён расказаў ўсё, што здарылася на калгасным прыгуменні. Старшыня адказаў, што калгасную маёмасць, хоць і старую, ламаць не прадугледжана і, сур’ёзна, гледзячы ў вочы Ігара сказаў, так як у яго няма сваёй працоўнай кніжкі, значыць нечым іншым ён Ігар павінен сваю віну выкупіць, няхай і крыху пазней. Ігар сказаў, што калі вырасце, то вывучыцца на інжынера і разам з Віцькам зробяць яшчэ лепшую машыну. Старшыня калгаса дараваў Ігару гэту правіннасць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алена-васілевіч/алена-васілевіч-пачакай-затрымайся]] * [[творы/алена-васілевіч/алена-васілевіч-вернісаж]] * [[творы/алена-васілевіч/алена-васілевіч-калінавая-рукавічка]] * [[творы/алена-васілевіч/алена-васілевіч-сябры]] * [[творы/алена-васілевіч/алена-васілевіч-горкі-ліпавы-мёд]]