~~META: title = Алег Лойка — У зімовым лесе &keywords = зімовым, іней, ціха, лесе, снежна &abstract = Верш Алега Лойкі "У зімовым лесе" &iftrue = nan ~~ ====== Алег Лойка — У зімовым лесе ====== У зімовым лесе\\ Снежна, снежна, снежна.\\ Сарокам няўежна,\\ А зайцам няўлежна –\\ \\ Сонца іх не грэе,\\ Вецер іх марозіць,\\ Аднаму мядзведзю\\ Цёпла у бярлозе.\\ \\ У зімовым лесе\\ Іней, іней, іней\\ На сасонках сініх,\\ На старых асінах,\\ \\ Ён сядае нават\\ Срэбнай павуцінай,\\ Калі лось задрэмле,\\ На рагах ласіных...\\ \\ У зімовым лесе\\ Ціха, ціха, ціха,\\ Зрэдку мітуснецца\\ Ў голлі снегірыха,\\ \\ Войкне, баючыся,\\ Што знячэўку спевам\\ Інею карункі\\ Ацярушыць дрэвам. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-над-шчарай]] * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-сівы-конік]] * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-верабейчык-верабей]] * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-радзіме]] * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-скачуць-скачуць-жарабяткі]]