~~META: title = Алег Лойка — Сівы конік &keywords = сівы, рэчку, сівога, конь &abstract = Верш Алега Лойкі "Сівы конік" &iftrue = nan ~~ ====== Алег Лойка — Сівы конік ====== Сівы конік, сівы конь,\\ Капыты, нібы агонь,\\ Па маланцы на назе, –\\ Ты куды нас завязеш?\\ Мо на рэчку, можа, ў сад –\\ І туды, і назад?\\ \\ Ціха вухам конь стрыжэ:\\ – Хто сівога запражэ?\\ Мне б дугу тугую,\\ Збрую залатую,\\ Срэбную вуздэчку, –\\ Можна і на рэчку!\\ \\ Сцелецца абрусам\\ Дальняя дарога.\\ Запрагаюць дзеці\\ Коніка сівога. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-скачуць-скачуць-жарабяткі]] * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-два-шчырых-словы]] * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-верабейчык-верабей]] * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-радзіме]] * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-над-шчарай]]