~~META: title = Алег Лойка — Суніцы &keywords = суніц, збаночак, мамаю, тоня, суніцы, мама &abstract = Верш Алега Лойкі "Суніцы" &iftrue = nan ~~ ====== Алег Лойка — Суніцы ====== Суніц у зялёнай\\ Дуброве нямала.\\ Там з мамаю Тоня\\ Суніцы збірала.\\ \\ Дала мама Тоні\\ Маленькі збаночак.\\ Ды Тоня ў збаночак\\ Суніц браць не хоча.\\ \\ – Ой, мама, пакіньма\\ Суніц хаця крышку\\ Вавёрцы, зязюльцы,\\ Камарыкам, мышкам;\\ \\ А мо і мядзведзіха\\ З дзецьмі таксама\\ Захоча суніцаў,\\ Як Тонечка з мамай.\\ \\ Дык чым жа сунічнік\\ Гасцей пачастуе,\\ Калі ўсе суніцы\\ Ў збаночак збяру я?! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-суніцы]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-сунічкі]] * [[творы/аляксей-якімовіч/аляксей-якімовіч-падзяка]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-суніцы]] * [[ibdc.ped>суніцы]]