~~META: title = Алег Лойка — Скачуць, скачуць жарабяткі... &keywords = жарабяткі, скачуць &abstract = Верш Алега Лойкі "Скачуць, скачуць жарабяткі..." &iftrue = nan ~~ ====== Алег Лойка — Скачуць, скачуць жарабяткі... ====== Быццам бы смыляць ім пяткі,\\ Скачуць, скачуць жарабяткі!\\ Як усeдзець тут хоць трошкі,\\ Маючы чатыры ножкі,\\ Калі тут зялёны луг\\ І трава, нібыта пух.\\ І лагодна сочаць маткі,\\ Як танцуюць жарабяткі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-радзіме]] * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-два-шчырых-словы]] * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-верабейчык-верабей]] * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-сівы-конік]] * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-над-шчарай]]