Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алег-лойка:алег-лойка-пасля-навальніцы

Гэта старая версія дакумента!


Алег Лойка — Пасля навальніцы

Пасля навальніцы
На кожнай хваінцы,
На кожнай іглінцы –
Па круглай дажджынцы.

Зачэпіш галінку,
І з шумам дажджынкі
Спадаюць з ігліцы
Малой навальніцай.

Спадаюць і росяць
Касу і сукенку,
З адной навальніцы
Аж сотня маленькіх.

Ды Тоню прысесці
Не змусіш сушыцца,
Бяжыць, каб натрэсці
Аж сто навальніцаў.

Каб сосны дужэлі,
Радзілі суніцы,
Ну як не натрэсці
Аж сто навальніцаў?!

І светла міргалі ёй
З кожнай хваінкі
Дажджынкі, дажджынкі,
Іглінкі, іглінкі!..

Падобныя старонкі

  • чэрвеньская-навальніца
  • іван-мележ/палеская-хроніка-подых-навальніцы-частка
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-красавіцкая-навальніца
  • навальніцы
  • навальніца-на-возеры
творы/алег-лойка/алег-лойка-пасля-навальніцы.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki