~~META: title = Алег Лойка — Пасля навальніцы &keywords = дажджынкі, спадаюць, натрэсці, навальніцаў, іглінкі, навальніцы &abstract = Верш Алега Лойкі "Пасля навальніцы" &iftrue = nan ~~ ====== Алег Лойка — Пасля навальніцы ====== Пасля навальніцы\\ На кожнай хваінцы,\\ На кожнай іглінцы –\\ Па круглай дажджынцы.\\ \\ Зачэпіш галінку,\\ І з шумам дажджынкі\\ Спадаюць з ігліцы\\ Малой навальніцай.\\ \\ Спадаюць і росяць\\ Касу і сукенку,\\ З адной навальніцы\\ Аж сотня маленькіх.\\ \\ Ды Тоню прысесці\\ Не змусіш сушыцца,\\ Бяжыць, каб натрэсці\\ Аж сто навальніцаў.\\ \\ Каб сосны дужэлі,\\ Радзілі суніцы,\\ Ну як не натрэсці\\ Аж сто навальніцаў?!\\ \\ І светла міргалі ёй\\ З кожнай хваінкі\\ Дажджынкі, дажджынкі,\\ Іглінкі, іглінкі!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>чэрвеньская-навальніца]] * [[творы/іван-мележ/палеская-хроніка-подых-навальніцы-частка]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-красавіцкая-навальніца]] * [[ibdc.ped>навальніцы]] * [[ibdc.ped>навальніца-на-возеры]]