~~META: title = Алег Лойка — Дзе начуе сонца &keywords = цырку, сасонцы, начуе, сонца &abstract = Верш Алега Лойкі "Дзе начуе сонца" &iftrue = nan ~~ ====== Алег Лойка — Дзе начуе сонца ====== Ветрык ціха гушкаў\\ Сойку на сасонцы.\\ Сакаталі птушкі:\\ – Дзе начуе сонца?..\\ \\ – Ды ў цырку, няйначай,\\ Бо ўвесь дзень не плача,\\ А весела скача,\\ Як чырвоны мячык!..\\ \\ – Не ў цырку, а ў склепе\\ Фар і батарэек,\\ Бо чаму так слепіць,\\ Бо чаму так грэе?\\ \\ – Не! За агародам,\\ У маку агністым,\\ Там, дзе пчолкі мёдам\\ Пахнуць залацістым!..\\ \\ Толькі задрамала\\ Сойка на сасонцы:\\ Спала і не чула,\\ Дзе начуе сонца!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>сонца-не-стаіць-на-месцы]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-хто-памагае-сонцу]] * [[ibdc.ped>гімн-жыццю]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-галоўны-дворнік]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца]]