~~META: title = Алег Лойка — Верабейчык, верабей &keywords = дом, вярбе &abstract = Верш Алега Лойкі "Верабейчык, верабей" &iftrue = nan ~~ ====== Алег Лойка — Верабейчык, верабей ====== Верабейчык, верабей,\\ Шэранькая птушка,\\ Не цвілікай на вярбе,\\ Не будзі дачушкі.\\ \\ Спіць яна салодкім сном\\ На падушцы белай,\\ І прыціх увесь наш дом,\\ Быццам анямелы.\\ \\ Толькі ты адзін у нас\\ Гэткі несвядомы:\\ На галінцы ля вакна\\ Ціўкаеш без стомы.\\ \\ Ці маленькіх у цябе\\ Не было ніколі,\\ Што ля дому на вярбе\\ Ты шуміш, сваволіш? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-два-шчырых-словы]] * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-сівы-конік]] * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-над-шчарай]] * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-радзіме]] * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-скачуць-скачуць-жарабяткі]]