Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:адам-міцкевіч:адам-міцкевіч-смерць-палкоўніка

Гэта старая версія дакумента!


Адам Міцкевіч — Смерць палкоўніка

На палянцы зялёнай, між думных бароў,
Дзе пад клёнам хацінка старая,
Бы застыў у зняменні атрад ваяроў:
Іхні там камандзір памірае.
Людзі з вёсак збіраюцца тут, ля варот.
Ён, палкоўнік, быў слаўны, няйначай,
Раз яму спагадае так просты народ,
Пра яго ўсё пытае ды плача.
Вось палкоўнік каня асядлаць загадаў
I прывесці бліжэй, да парога.
Перад смерцю яшчэ раз хоць глянуць жадаў
Ён на друга свайго баявога.
Загадаў свой прынесці паходны мундзір,
Свой кінжал, зброю, пояс стралецкі.
Ён хацеў і з рыштункам сваім, камандзір,
Развітацца, як колісь Чарнецкі.
А калі ўжо ад хаты каня адвялі,
Ксёндз туды ўвайшоў з панам Богам.
Людзі з вёсак маліцца хутчэй пачалі,
Ціха ўкленчыўшы перад парогам.
Спалатнеўшы, паўстанцы стаялі ў дзвярах.
Нават воі Касцюшкі былыя
Што прайшлі ўсе агні, агрубелі ў баях,
Слёз сваіх не хавалі, сівыя.
Рана-рана ў капліцы званіць пачалі.
Ды хаваць камандзіра жаўнеры
Не змаглі: наляцелі якраз маскалі…
У капліцы для ўсіх — насцеж дзверы.
Там ляжаў ён на лаве — ў спакоі чало.
У руках яго — крыж, збоч — нягнуткі
Нож-кінжал і ружжо, ва ўзгалоўі — сядло.
Люд дзівіўся: такі маладзюткі!
Ды чаму твар дзявочы ў байца? Два грудкі…
Хто ж мог знаць, што баёў завадатар
Быў… дзяўчынай! Была — слёз не трэба, жанкі, —
То ліцьвінка Эмілія Плятэр!

1832

Падобныя старонкі

  • алесь-гарун/алесь-гарун-на-смерць
  • васіль-быкаў/васіль-быкаў-мёртвым-не-баліць
  • адам-міцкевіч/творчасць-адама-міцкевіча
  • уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-ладдзя-роспачы
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-ведаю-што-і-я-памру-як
творы/адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-смерць-палкоўніка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki