Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:адам-міцкевіч:адам-міцкевіч-калі-я-труп-жывы

Гэта старая версія дакумента!


Адам Міцкевіч — Калі я, труп жывы...

Калі я, труп жывы, з ашклелым вокам
Сяджу між вас, у гэты час блукае
Душа мая далёка, ах, далёка
I наракае ўсё, ах, наракае.
Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў,
Мілейшага — мне не знайсці другога.
Мне ўсе радня там — болей чым крывёю,
Там сэрцу гэтак многа дарагога!
Туды штоміг — хай праца ці забавы —
Ўцякаю я. Сяджу там пад дубамі,
Як некалі, кладуся ў звонь, у травы,
Ганяюся ізноў за матылямі.
Там бачу ў белым зноў яе скрозь далі.
Бяжыць у лес яна да нас ад ганка,
Ляціць праз поле — тоне ў жытняй хвалі,
3-за гор далёкай свеціць мне заранкай.

1839-1840

Падобныя старонкі

  • адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-конрад-валенрод
  • адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-свіцязь
  • адам-міцкевіч/творчасць-адама-міцкевіча
  • адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-свіцязянка
  • адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-гражына
творы/адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-калі-я-труп-жывы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki